Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаванага да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця

Дата: 11 ноября 2020 в 10:16, Обновлено 12 ноября 2020 в 15:00
346 просмотров

Установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” даводзіць да ведама, што Нацыянальная бiблiятэка Беларусi, Дзяржаўны музей гiсторыi беларускай лiтаратуры i Беларускi дзяржаўны apxiў-музей лiтаратуры i мастацтва, РВУ “Выдавецкi дом “Звязда” (часопiс “Маладосць”) сумеснымi намаганнямi ажыццяўляюць вiртуальны праект “На хвалi часу, у плынi жыцця”. Праект прымеркаваны да 100-годдзя лiтаратурнага аб’яднання беларускiх савецкiх пiсьменнiкаў “Маладняк”, якое адыграла значную ролю ў развiццi беларускай лiтаратуры мiжваенных гадоў, зрабiўшыся першым прафесiйным аб'яднаннем айчынных пiсьменнiкаў.

Нацыянальная бiблiятэка на сваiм партале прадстаўляе шматгранную iнфармацыю пра выбiтных асоб лiтаратурнай арганiзацыi “Маладняк” (1923-1928) i яе актыўных дзеячаў. На дадзены момант распрацаваны раздзелы, прысвечаныя В. Маракову, А. Бабарэку, Ул. Хадыку, Ул. Дубоўку, Кузьме Чорнаму i Я. Скрыгану. Праца над стварэннем асобных старонак удзельнiкаў лiтаратурнага абяднання Маладняк працягваецца.

Творчая дзейнасць пiсьменнiкаў-удзельнiкаў праекта ўваходзiць у агульнаадукацыйную праграму навучання. Матэрыялы праекта могуць быць карыснымi як для выкладчкаў, так i для навучэнцаў для пашырэння i сiстэматызацыi ведаў па прадмеце.

У рамках дадзенага праекта Нацыянальная бiблiятэка Беларусi сумесна з iнфармацыйнымi партнёрамi ладзiць да 120-годдзя Уладзiмiра Дубоукi анлайн-конкурс чытальнiкаў О, Беларусь, мая шыпшына.

Канцэпцыя конкурса i афiша мерапрыемства знаходзяцца ў далучаных да лiста файлах.

Анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаванага да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця . pdf 220 Кб /

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.